Фота: МУС Малдовы

Фота: МУС Малдовы

«Патруль памежнай паліцыі сёння днём выявіў у раёне памежнага сектара Ларга (раён Брычаны) рэшткі ракеты, выпушчанай падчас авіяўдараў Расіі па Украіне», — гаворыцца ў заяве МУС Малдовы.

На тэрыторыі каля мяжы з Украінай павялічана колькасць патрулёў.

Гэта ўжо трэці выпадак, калі рэшткі ракет пасля абстрэлаў Украіны падаюць на тэрыторыі Малдовы, піша МУС краіны.

Таксама абломкі ракет раней былі выяўленыя ў Польшчы і Беларусі. У Польшчы ў выніку здарэння загінулі два чалавекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?