У камюніке брытанскага прэм'ера гаворыцца, што Брытанія мае намер перадаць Украіне танкі Challenger 2, як і чакалася апошнімі днямі. Крыніцы Бі-бі-сі кажуць, што гаворка можа ісці аб прыкладна 12 танках.

Тым не менш, у самой заяве аб гэтым сказана больш абцякальна: «Прэм'ер-міністр абмаляваў імкненне Злучанага Каралеўства ўзмацніць нашу падтрымку Украіны, у тым ліку шляхам перадачы танкаў Challenger 2 і дадатковых артылерыйскіх сістэм».

Зяленскі падзякаваў Сунаку, адзначыўшы, што гэтая пастанова «не толькі ўзмацняе нас на полі бою, але і пасылае правільны сігнал іншым партнёрам».

Пад такімі, відавочна, разумеецца Нямеччына, чыя згода неабходная для паставак танкаў Leopard 2 многімі іншымі еўрапейскімі краінамі. У заяве брытанскага прэм'ера таксама згадваецца гэтая акалічнасць.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0