З такой папярэдняй версіяй прычын інцыдэнту выступіў у суботу Нямунас Бікнюс, генеральны дырэктар прадпрыемства Amber Grid — аператара газавых сетак Літвы.

«Першасны агляд месца здарэння, абсталявання кажа пра тое, што, хутчэй за ўсё, мела месца тэхналагічная аварыя. Магчыма, быў парушаны адзін са швоў на месцы стыку труб», — сказаў ён журналістам. Газаправод быў пабудаваны ў 1978 годзе.

Нагадаем, што выбух на газаправодзе, што злучае Літву і Латвію адбыўся ў пятніцу вечарам. Вышыня полымя складала да 50 метраў. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. З найбліжэйшай вёскі былі эвакуяваныя жыхары.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0