Сярод іншага Цапкалу закідаюць атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Нібыта, калі ён быў дырэктарам адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, атрымаў хабар у памеры звыш 151 тыс. еўра за выбар пэўнага суб'екта гаспадарання генпадрадчыкам па будаўніцтве аб'екта ПВТ і заключэнне адпаведнай дамовы. 

Пры накіраванні справы ў суд Генпракуратура заявіла пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму больш за 6 тысяч рублёў — у інтарэсах дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».

Паколькі Цапкала знаходзіцца за мяжой, суд супраць яго будзе завочным.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0