Фота: AP

Фота: AP

Паводле яго слоў, пры планавым абследаванні ў першай лэдзі выявілі пухліны над правым вокам і на грудзях. Іх выдалілі. У ходзе даследавання ўстаноўлена, што выяўленыя наватворы — гэта базальнаклеткавая карцынома. Гэта пухліна, якая, у адрозненне ад меланомы, звычайна не метастазуе. Базальнаклеткавая карцынома таксама вядомая як светлы, ці белы рак скуры.

Пухліны былі паспяхова выдаленыя пры дапамозе мікраграфічнай аперацыі (гэта значыць з выкарыстаннем мікраскопа) па метадзе, распрацаваным у 1930-х гадах Фрэдэрыкам Маосам. У ходзе аперацыі па метадзе Маоса хірург паслядоўна выдаляе пласты скуры датуль, пакуль не выяўляе ніякіх слядоў пухліны.

На левым веку Джыл Байдэн таксама выяўлена невялікая змена скуры, якая выклікала непакой лекараў. Яе таксама выдалілі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1