Здымак ілюстрацыйны. Фота: Аляксандр Сявенка / «Ваяр»
Праверка праводзіцца ў 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
Месяц таму, 13 снежня 2022 года, Міністэрства абароны абвясціла раптоўную праверку гатоўнасці арміі. Войскі накіравалі ў пэўныя раёны для аховы і абароны, устаноўкі інжынернага абсталявання. Таксама стаяла задача навесці маставыя пераправы цераз Нёман і Бярэзіну. Тая праверка скончылася 19 снежня.





