«Фельчар агледзеў Дзяніса і прыняў рашэнне перамясціць яго ў каранцін, перапыніўшы такім чынам адбыццё «пакарання» ў карцары. Прычым фізічны стан Дзяніса быў настолькі кепскім, што медык дазволіў яму ўдзень ляжаць на ложку.
Сам Дзяніс казаў, што адчувае праблемы з дыханнем, магчыма, гаворка ідзе пра віруснае рэспіраторнае захворванне», — напісала Вольга Івашына.





