Прадстаўнік Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты заявіў, што гэта не адпавядае рэчаіснасці. Ён параіў чакаць інфармацыі Генштаба УСУ.

Ва Упраўленні стратэгічных камунікацый УСУ заявілі наступнае: «Выглядае на тое, што месцазнаходжанне Прыгожына не адпавядае рэчаіснасці і ён не ў салядарскіх шахтах. Элемент ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічнай спецаперацыі) ад прыгожынскіх піяршчыкаў, які накіраваны на ўнутраную аўдыторыю, каб хоць неяк апраўдаць шалёныя страты сярод зэкаў».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у сваю чаргу заклікаў чакаць афіцыйнай інфармацыі па Салядары.

«Давайце не будзем спяшацца, дачакаемся афіцыйных заяў. Там ёсць станоўчая дынаміка ў прасоўванні», — адказаў Пяскоў на пытанні пра сітуацыю ў горадзе, дзе ідуць баі.

Паводле яго слоў, РФ дасягне поспеху ў ваенных дзеяннях тады, калі выканае мэты, пастаўленыя вярхоўным галоўнакамандуючым. «Хоць тактычныя поспехі, безумоўна, вельмі важныя. Яны даюцца дастаткова дарагой цаной», — дадаў прадстаўнік Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8