Як тлумачаць праваабаронцы, у адпаведнасці з дзейнай тады рэдакцыяй Крымінальнага кодэкса максімальнае пакаранне па артыкуле было да 2 гадоў пазбаўлення волі, а значыць, «злачынства» мінчука адносілася да тых, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. У такім выпадку тэрмін даўніны — два гады з моманту здзяйснення ўчынку. Гэта значыць, прысуд Раману Коржыку мусіў набыць моц на працягу двух гадоў з даты напісання апошняга каментара — не пазней за 7 снежня.

Аднак прысуд у судзе быў вынесены 6 снежня, а набыць моц мог не раней чым праз 10 дзён. У такім выпадку суду варта было спыніць справу за заканчэннем тэрміну даўнасці. Аднак замест гэтага мінчуку прызначылі год абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць па 1000 рублёў кожнаму з шасці пацярпелых.

Як цяпер высветлілася, суд выправіўся на дадатковым пасяджэнні 26 снежня. Суддзя Наталля Вакульчык, якая раней вынесла абвінаваўчы прысуд, гэтым разам пастанавіла вызваліць Рамана Коржыка ад пакарання з прычыны сканчэння тэрміну даўнасці.

Клас
59
Панылы сорам
14
Ха-ха
6
Ого
20
Сумна
3
Абуральна
2