Фота: Jacquelyn Martin / AP Photo

Фота: Jacquelyn Martin / AP Photo

Яго прадставіў акцёр Шон Пэн, які неаднаразова быў ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнай вайны і нават прывёз Зяленскаму ў Кіеў свой «Оскар».

Зяленскі нагадаў, што «Залатыя глобусы» пачалі ўручаць падчас Другой сусветнай вайны, у 1943 годзе. Ён заявіў, што бітва Украіны супраць расійскага ўварвання сімвалізуе «барацьбу за правы новага пакалення, якое ведала пра вайну толькі з кіно».

«У Першай сусветнай вайне загінулі мільёны людзей. Другая сусветная вайна загубіла дзясяткі мільёнаў. Трэцяй сусветнай вайны не будзе. Гэта не трылогія», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што Украіна спыніць расійскую агрэсію з дапамогай дэмакратычных краін свету.

«Вайна ў Украіне пакуль не скончана, але ў ёй надыходзіць пералом, і ўжо зразумела, хто пераможа. Мы зробім гэта разам з усім вольным светам, і я спадзяюся, што ўсе вы будзеце з намі ў гэты пераможны дзень, дзень нашай перамогі», — сказаў Зяленскі.

Спілберг, Батлер, Бланшэт. У ЗША прайшло ўручэнне прэміі «Залаты глобус»

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1