Украінскія вайскоўцы толькі згадваюць Салядар у ліку населеных пунктаў на Бахмуцкім напрамку, у раёне якіх працягваюцца абстрэлы з боку арміі РФ.
Акрамя таго, генштаб УСУ сцвярджае, што амаль 1,5 тысячы супрацоўнікаў акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі, якія адмовіліся атрымліваць расійскія пашпарты і падпісваць дамову з «Расатамам», пазбаўленыя пропускаў і доступу на АЭС.
«Захопнікі шукаюць новых супрацоўнікаў для АЭС на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і рыхтуюць жыллёвы фонд для будучых супрацоўнікаў шляхам так званай «нацыяналізацыі» кватэр мясцовых жыхароў, якія з'ехалі», — сказана ў зводцы.