Фота: БелТА

Фота: БелТА

Сёння закон быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Як паведамлялася, асноўныя яго артыкулы ўступаюць у сілу праз паўгода пасля апублікавання дакумента.

«Канчатковае рашэнне па пытанні пазбаўлення грамадзянства прымаецца Лукашэнкам», — патлумачыла Ананіч, адказваючы на пытанне аб тым, які прадугледжаны механізм страты беларускага грамадзянства для тых, хто з'ехаў з краіны.

Па яе словах, у абноўленым законе гаворка не ідзе пра тое, што грамадзянін, у дачыненні да якога ўступіў у законную сілу прыгавор суда, аўтаматычна пазбаўляецца грамадзянства. У краіне ёсць зацверджаны парадак як пазбаўлення грамадзянства, так і яго набыцця.

Намеснік кіраўніка парламенцкай камісіі нагадала, што ў законе ёсць пералік артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўчыненне злачынства тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці, а таксама за злачынствы супраць інтарэсаў дзяржавы і нацыянальнай бяспекі.

«Пазбаўленне грамадзянства — гэта не пакаранне за здзейсненыя злачынствы, названыя ў законе. Пакаранне прадугледжвае рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу. Само пазбаўленне грамадзянства — гэта не дадатковае пакаранне, гэта фактычнае пацвярджэнне страты сувязі грамадзяніна з дзяржавай», — сказала Ананіч.

Паводле яе, гэтая норма тычыцца чалавека, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ў дачыненні да якога вынесены прысуд аб «учыненым злачынстве экстрэмісцкай накіраванасці».

Ананіч удакладніла, што першапачаткова пытанне аб пазбаўленні грамадзянства разглядае камісія па грамадзянстве, але канчатковае рашэнне прымае Лукашэнка.

«Грамадзянства — устойлівая прававая сувязь грамадзяніна і дзяржавы, якая прадугледжвае правы, абавязкі і адказнасць. І людзі, якія апынуліся за мяжой па сваёй волі, прынеслі цяжкую шкоду нашай краіне і працягваюць ёй шкодзіць, павінны несці адказнасць за свае дзеянні», — падсумавала Ананіч.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
22