Частка батальёна «Літвін» змяніла напрамак і цяпер разам з батальёнам «Волат» выконвае баявыя задачы на ўсходзе Украіны. Другая частка батальёна «Літвін» ваюе на іншым напрамку фронту, гаворыцца ў справаздачы палка.

На мінулым тыдні ваяры вялі штурмавыя аперацыі, праводзілі контрнаступальныя дзеянні, удзельнічалі ў выкананні сумесных задач. Страт у палку няма, але ёсць параненыя.

31 снежня і 3—4 студзеня былі дзве буйныя аперацыі на ўскрайку Бахмута.

31 снежня 6 чалавек былі параненыя: двое з асколачнымі раненнямі і чацвёра — з кантузіяй рознай ступені, расказала камандзір эвакуацыйнай групы батальёна «Волат» з пазыўным «Север».

3 і 4 студзеня пяцёра чалавек атрымалі раненні. З іх трое — кулявыя раненні, адзін — асколачнае і яшчэ адзін — кантузію.

Ваяры з кулявымі раненнямі знаходзяцца ў шпіталі.

Дзяніс Урбановіч атрымаў раненні 4 студзеня. У яго было даволі цяжкае раненне ў грудзі, але ён ужо ў стабільным стане, ідзе на папраўку.

Прэс-служба палка паведаміла таксама, што перад Новым годам мэр Жытоміра наведаў пазіцыі палка ў Бахмуце і перадаў добраахвотнікам пікап, камплекты вайсковай формы, генератары і дрон.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
22
Абуральна
2