5 студзеня Мінабароны Беларусі анансавала правядзенне сумесных лётна-тактычных вучэнняў УС РБ. З 8 па 12 студзеня ў Беларусь чакаецца прыбыццё авіяцыйнага складніка РФ для правядзення названых вучэнняў, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Верагодней за ўсё, авіяцыя ПКС РФ у гэты перыяд будзе дыслакавацца на аэрадроме ў Мачулішчах і Баранавічах. Але не выключана, што могуць быць задзейнічаны Лідскі і Бабруйскі аэрадромы.

У цяперашні час на аэрадром «Мачулішчы» ўжо пачалі прыбываць барты ПКС РФ. Так, вядома пра дзевяць верталётаў Мі-8 і Мі-24 ПКС РФ, на некаторых з іх заўважалі сімвал «Z».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
32