Так, затрымка мурманскага цягніка па прыбыцці на станцыю Віцебск складзе каля 4 гадзін, затрымка цягніка №229 Санкт-Пецярбург — Смаленск складзе каля 6 гадзін.

У сувязі з гэтым, для забеспячэння своечасовага вывазу пасажыраў са станцый Віцебск, Багушэўск, Орша, Талачын, Крупкі, Барысаў і Жодзіна, якія набылі праязныя дакументы на цягнік №65, прызначаны дадатковы пасажырскі цягнік №665 Віцебск — Мінск. Ён пайшоў па графіку цягніка №65 з адпраўленнем з Віцебска ў 10.51 і прыбыццём у Мінск у 15.08.

Пасажырам, якія аформілі праязныя дакументы ў вагоны №30, 31, варта садзіцца ў адпаведныя вагоны. Для пасажыраў, што едуць са станцый Талачын, Крупкі, Барысаў і Жодзіна, прызначаны вагон №1. Іншым пасажырам для пасадкі неабходна звяртацца ў вагон №5.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
5