Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў 2022 годзе склаў $10,032 млрд, прададзенай — $10,059 млрд, пры гэтым у снежні насельніцтва сфармавала чысты попыт на замежную валюту ў суме $109,6 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў 2022 годзе выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты.

Паводле звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $1,328 млрд валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты летась склаў $27,707 млрд, прададзенай — $26,379 млрд.

За снежань купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $400,9 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0