Фота: AP/Luca Bruno
Дыягназ быў пастаўлены пяць гадоў таму, пасля чаго Віялі прайшоў 17-месячны курс хіміятэрапіі. Тады былы спартовец казаў, што яму ўдалося перамагчы рак, аднак у 2021 годзе хвароба вярнулася. У канцы 2022 года яго стан пагоршыўся і апошнія дні свайго жыцця ён правёў у бальніцы.
Джанлука Віялі выступаў за «Ювентус», «Чэлсі», «Сампдорыю» і «Крэманэзэ».
Ён быў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў 1990 годзе і чэмпіянату Еўропы ў 1988 годзе, а ў складзе «Ювентуса» італьянскі форвард выйграваў Лігу чэмпіёнаў.
У «Чэлсі» Віялі некалькі гадоў сумяшчаў пасады трэнера і гульца. Гэта адзін з нямногіх выпадкаў у гісторыі футбола на такім высокім узроўні.





