Аляксей Данілаў. Фота: AP Photo/Hanna Arhirova
«Якое дачыненне да хрысціянскага свята Раства мае зграя дробных крамлёўскіх чарцей-іблісаў? Хто паверыць брыдоце, якая забівае дзяцей, абстрэльвае радзільні, катуе палонных? Рэжым спынення агню? Хлусня і крывадушнасць. Мы вас будзем грызці ў спяваючай цішыні ўкраінскай ночы», — напісаў Данілаў у твітары.
Замежных партнёраў Украіны прапанова таксама не ўразіла. Прэзідэнт Джо Байдэн пракаментаваў прапанову Крамля Украіне аб 36-гадзінным спыненні агню ў сувязі з Калядамі.
Выступіўшы сёння з прамовай аб сітуацыі на мяжы з Мексікай і праблемах міграцыі, Байдэн пагадзіўся адказаць на пытанні журналістаў. Адзін з іх папрасіў кіраўніка Белага дома пракаментаваць прапанову Пуціна.
«Я думаю, ён спрабуе атрымаць перадышку», — сказаў Байдэн.
Стрымана адрэагаваў і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Ён сказаў, што ўвогуле вітаў бы любое перамір'е на Каляды, але «помнячы пры гэтым, што яно не можа замяніць проста мір у адпаведнасці са статутам ААН і міжнародным правам».
Раней Крэмль заявіў пра аддадзены Пуціным загад аб спыненні агню па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў ва Украіне ў перыяд святкавання праваслаўнага Раства з 12 гадзін дня ў пятніцу. Гэты загад рэзка асудзілі нават расійскія «ваенкары», у некаторых з іх пайшлі нават адкрытыя абразы на адрас крамлёўскага кіраўніцтва.
Чытайце таксама:
У Зяленскага назвалі крывадушным загад Пуціна аб «калядным перамір’і»
«Вы там …анулись …яди …аные кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е
Пачалася «барацьба за мір»: Пуцін даручыў Шайгу спыніць агонь на Каляды
Патрыярх Кірыл просіць пра каляднае перамір'е на паўтара дня





