«Мы стварылі групоўку на мяжы з Беларуссю, якая гатовая годна сустрэць ворага. Кіеўская вобласць даволі моцна падрыхтавалася да магчымага новага наступлення: гэта некалькі рубяжоў вакол Кіева агульнай працягласцю каля 1 000 км, дзе на аснове фартыфікацыйных пазіцый, доўгатэрміновых абаронных збудаванняў створана магутная сістэма абароны, так проста прайсці будзе немагчыма», — запэўніў Паўлюк.

Ён адзначыў, што ўкраінска-беларускую мяжу вораг не зможа пераадолець, бо гэта «суцэльныя завалы і мінныя палі».

«Да таго ж па іх спланаваны агонь артылерыі, праца ад снайперскіх груп да мабільных агнявых груп. Мы не плануем прапусціць іх далей мяжы», — заявіў Паўлюк, дадаўшы, што саюзным войскам Расіі і Беларусі спатрэбяцца немалыя намаганні, каб прасунуцца ўглыб Украіны.

Паўлюк таксама запэўніў, што Украіна ўважліва адсочвае рух расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Напярэдадні кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Дэйнэка паведаміў, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца да 10,5 тыс. вайскоўцаў Расіі, частка з якіх у найбліжэйшыя два тыдні будзе перакінутая на Данеччыну. Цяпер, паводле яго, не фіксуецца стварэнне наступальных груповак на тэрыторыі Беларусі, і ў студзені наўрад ці расійскія і беларускія войскі будуць здольныя здзейсніць паўторнае наступленне на тэрыторыю Украіны.

Чытайце таксама:

«Вораг не пераможа прыроду і Бога». Як украінцы ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю і чакаюць наступ Лукашэнкі

Мэр Жытоміра: Полк Каліноўскага будзе перакінуты на мяжу ў выпадку нападу з Беларусі

Кіраўнік Ровенскай вобласці: Беларусы — дакладна не рускія. І яшчэ рана ацэньваць іх ролю

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2