Скрыншот відэа пабліка «ДТЗ і ЧЗ | Санкт-Пецярбург»
Плошча, ахопленая пажарам, склала 420 квадратных метраў. На іх размяшчаецца ЗАТ «Беларусь-МТЗ», якое пастаўляе і вырабляе трактары і камунальную тэхніку.
Вядома, што загінулі два чалавекі, адзін з іх — супрацоўнік завода, які працаваў па дамове падраду. Імя другога чалавека пакуль не ўстаноўлена. Як мяркуецца, гэта жанчына.
Парушэнняў у працы завода выяўлена не было. Апошняя планавая праверка памяшканняў праводзілася супрацоўнікамі МНС у 2013 годзе.
Прадпрыемства заснавана ў Санкт-Пецярбургу ў 1997 годзе. Яно з'яўляецца дылерам МТЗ, Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў і некалькіх расійскіх кампаній, пастаўляе трактары з Беларусі і вырабляе камунальную і спецтэхніку.





