Фота: Новы Калінінград

Фота: Новы Калінінград

Са слоў пацярпелага, напярэдадні ён вяртаўся дадому з заробкаў з Расійскай Федэрацыі і вёз з сабой заробленыя грошы ў заплечніку. Па вяртанні дадому малады чалавек заўважыў адсутнасць грошай і пайшоў у міліцыю.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС устанавілі, што да крадзяжу датычны 20-гадовы жыхар Стоўбцаў, які ехаў той жа маршруткай. У гутарцы з міліцыяй малады чалавек растлумачыў, што грошы ён запрыкмеціў падчас таго, як пацярпелы разлічваўся з кіроўцам за праезд, дачакаўся моманту, калі апошні пакінуў заплечнік з грашыма без увагі, і забраў іх сабе.

Пазней грошы ён абмяняў на беларускія рублі і патраціў на асабістыя патрэбы. Распачата крымінальная справа за крадзеж.

Клас
5
Панылы сорам
18
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
10