«Мы назіраем сезонны рост захворвання ВРВІ, але тэмпы росту знізіліся. Думаю, зараз мы будзем адзначаць спад на працягу некалькіх тыдняў. Потым, як і ў мінулыя гады, мы ўбачым зноў павышэнне захворвання і на ВРВІ, і на грып».

«Па кавідзе мы назіраем стабільную сітуацыю: тэндэнцыі да росту былі, але яны вельмі нязначныя. Цыркулюе штам амікрон, але расслабляцца не варта. Трэба вакцынавацца і праходзіць бустэрызацыю», — сказаў А. Тарасенка.

Ён адзначыў, што ад грыпу прышчэплена 40 працэнтаў насельніцтва, таму сур'ёзнай сітуацыі не чакаецца. «Аднак насцярожанасць у спецыялістаў ёсць, таму заклікаем выконваць элементарныя правілы гігіены і пры недамаганні не наведваць працу», — сказаў намеснік міністра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?