Як адзначаюць эксперты ISW у новай зводцы, расійская армія ўсё больш абапіраецца на іранскія беспілотнікі для ўдараў па аб'ектах украінскай крытычнай інфраструктуры.

Напярэдадні спікер паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заявіў, што ўкраінская СПА збіла 540 іранскіх дронаў. Па даных Ігната, расіяне падымаюць у паветра «велізарныя раі» беспілотнікаў, паколькі не могуць прарваць абарону, выкарыстоўваюць групы па 5—10 «Шахедаў».

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення вайсковай разведкі Украіны Вадзім Скібіцкі сцвярджае, што ад верасня 2022 года Расія выкарыстала ўжо 660 беспілотнікаў. Па звестках Скібіцкага, яны прыбываюць з Ірана ў Расію партыямі па 200—300 адзінак, а ўсяго кантракт разлічаны на перадачу 1750 дронаў.

Калі Расія працягне ўжываць іранскія дроны такімі ж тэмпамі, як у перыяд з верасня па снежань 2022 года, то патраціць усе абяцаныя 1750 беспілотнікаў да мая 2023 года, адзначаецца ў справаздачы ISW.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?