Андрэй Скурко з жонкай Паўлінай і сынам Тамашом

Андрэй Скурко з жонкай Паўлінай і сынам Тамашом

Аргументуе свой выбар рэдакцыя выдання так:

«Рэдактар Андрэй Скурко — палітвязень. Яго затрымалі 8 ліпеня 2021 года і змясцілі ў ІЧУ на завулку Акрэсціна. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Дома Андрэя чакае маленькі сын Тамаш, для якога тата, падчас знаходжання ў турме, пераклаў на беларускую мову «Айбаліта» Карнея Чукоўскага.

І самы галоўны падарунак 2022 года — у Андрэя Скурко выйшла кніга выдатных дзіцячых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў» — і яна ўжо стала бестселерам. А яшчэ вершы Андрэя аніміраваныя на YouTube-канале «Бэйбус»: усяго апублікавана 67 мультфільмаў-вершаў».

Акрамя Андрэя Скурко, рэдакцыя «Сіцідога» адзначыла:

  • ілюстратарку Наталлю Грабёнкіну,
  • супрацоўнікаў Музея гісторыі Мінска,
  • стрыт-арт-мастака Міцю Післяка,
  • канцэртнага прадзюсара Генадзя Шульмана,
  • аўтараў гайда па тусовачным Мінску дзевяностых Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва,
  • нобелеўскага лаўрэата, праваабаронцу Алеся Бяляцкага,
  • польскага гісторыка Дарыюша Рольніка,
  • нядаўна памерлых мастацтвазнаўцу і тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава і мастака Алеся Родзіна,
  • дыктара — голас стадыёна «Дынама» — Леаніда Бандаровіча,
  • уладальніка легендарнай кавярні «У Дзеда» Аляксандра Бажко.
Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0