Фота: Aung Shine Oo / AP
Тэлеканал MRTV таксама паведаміў, што пад апошнюю амністыю не трапяць асуджаныя за забойствы і згвалтаванні, а таксама зняволеныя па абвінавачваннях, звязаных з незаконнымі фарміраваннямі, выбуховымі рэчывамі, зброяй, наркотыкамі, правакаваннем стыхійных бедстваў і карупцыяй.
Нагадаем, што М'янма сутыкнулася з міжнароднай ізаляцыяй і санкцыямі пад кіраўніцтвам Захаду з таго часу, як амаль два гады таму армія і сілавікі захапілі ўладу ў дэмакратычна абранага ўрада, крывава падавілі прадэмакратычныя пратэсты, развязалі грамадзянскую вайну супраць нацыянальных меншасцяў, якая ідзе і дагэтуль, і тым самым выцеснілі за межы краіны сотні тысяч чалавек.
У сваю чаргу лідар зрынутага дэмакратычнага ўрада і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы была нядаўна асуджаная хунтай на 7 гадоў зняволення. На міжнароднай арэне і асабліва ў Радзе Бяспекі ААН дзеянні вайсковай хунты М'янмы звычайна падтрымліваюць Расія і Кітай.





