«Крыён» засыпаў палову Асаналіева незразумелым белым парашком. Немагчыма прайсці па вуліцы. Ніколі такога не бачыла. Як быццам завіруха», — падзялілася ўражаннямі і фота Марыя.

«На вуліцы Сярова выявілі выкід незразумелага рэчыва, — дапаўняе карціну Крысціна. — У нас там знаходзіцца футбольнае поле, куды мы прывезлі дзяцей на трэніроўку. Але ўсё аказалася пакрыта гэтым рэчывам, якое нагадвала штучны снег, а навобмацак — як сухі пясок. Прычым пласт быў немаленькі.

Спецыфічнага паху ў гэтага парашка не было, але выкід быў бачны нават з іншых раёнаў: як быццам нешта гарэла. Паколькі мы знаходзіліся зусім побач з заводам, метраў за 50, гэта рэчыва трапляла ў вочы — было балюча. Шчыра кажучы, трывожна з-за складу і колькасці гэтага рэчыва».

«Учора ў 16 гадзін у Курасоўшчыне быў рэзкі «туман». Людзі скардзіліся, што ім як быццам пяску ў вочы насыпала. Як пазней высветлілі суседзі ў МНС, на заводзе «Крыён» праводзіліся рамонтныя работы. І выкіды нібыта бясшкодныя», — адзначае Аляксей, які зняў відэа.

На заводзе «Крыён» адказалі наступнае.

— Гэта перлітавы пясок — прыродны цеплаізаляцыйны матэрыял, ён на сто адсоткаў бяспечны для людзей, жывёл і раслін, ніякіх таксічных уласцівасцяў ён не мае. Гэта, па сутнасці, пясок, які спецыяльна успушваюць (як папкорн) у печы, каб надаць яму цеплаізаляцыйныя ўласцівасці.

Як ён апынуўся на вуліцы? У нас вядуцца рамонтныя работы, на адной з установак учора якраз праводзілася так званае расперлічванне, і адзін з мяшкоў з рэчывам з-за моцных парываў ветру разнесла па вуліцы. Гэта цалкам дакладна разавая з'ява: супала мноства розных фактараў.

З часам перліт перастане быць белым і стане незаўважным — як звычайны пясок. Паўтаруся, што перажываць няма чаго: гэта прыродны матэрыял, які не нясе пагрозы здароўю, — патлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства.

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
18