— Кіроўца адразу праігнараваў законнае патрабаванне аб спыненні, але ўсё ж потым спыніўся. Супрацоўнікі ДАІ адразу выявілі ў яго відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення, — распавялі ў ДАІ.

Ад праходжання медыцынскага агляду хлопец адмовіўся, але ад адказнасці гэта яго не выратавала. Разбіральніцтвы скончыліся пасля 12-й, і пратакол быў складзены ў 00:20.

Цяпер яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на 5 гадоў.

Магчыма, гродзенскі кіроўца стаў першым у Беларусі, хто атрымае такі вялікі штраф. Як раз у 00:00 1 студзеня 2023 у Беларусі паднялася базавая велічыня. Калі 31 снежня яна была роўная 32 рублям, то з 1 студзеня ўжо 37 рублёў. Калі б раней кіроўцу пагражаў штраф да 6 400 рублёў, то цяпер 7 400 рублёў.

«Паважаныя кіроўцы, памятайце што ні свята, ні якая-небудзь бяда не з'яўляецца апраўданнем, каб садзіцца за руль п'яным», — сказалі ў ДАІ.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
5