Андрэй Швед з Аляксандрам Лукашэнкам

Андрэй Швед з Аляксандрам Лукашэнкам

9 лютага 2022 года ВАК прысудзіла навуковую ступень доктара навук генеральнаму пракурору Беларусі Андрэю Шведу за работу «Тэарэтычныя перадумовы і прыкладныя аспекты рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці». Абарона дысертацыі адбылася яшчэ 25 мая 2021 года.

З 2013 па 2020 год Андрэй Швед быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, і тэма ягонай дысертацыі тлумачыцца гэтым.

Папярэднюю, кандыдацкую дысертацыю Швед абараняў па тэме «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі завядзення крымінальнай справы». На пасадзе генеральнага пракурора ён, трэба думаць, шмат сваіх напрацовак таго часу практычна скарыстаў, бо заводзіў палітычна матываваныя справы рэкорднымі тэмпамі. Найбольш вядомая з такіх спраў, заведзеная генеральнай пракуратурай, — крымінальная справа аб «генацыдзе беларускага народа» ў гады Другой сусветнай вайны і пасля яе. 

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13