«Нягледзячы на аператыўныя дзеянні, прынятыя спецыялістамі, выратаваць хлопчыка 2005 года нараджэння, які пасля інцыдэнту 31 снежня быў шпіталізаваны ў 4-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу Мінска, не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Здарэнне адбылося 31 снежня каля дома №1 па вуліцы Райніса, 1. Хлопцы знаходзіліся за 10 метраў ад берага. Першага дасталі з палонкі, а другога дасталі з-пад вады без прытомнасці. Першы пацярпелы атрымаў пераахаладжэнне, а другога, у стане пасля ўтаплення, прывялі ў прытомнасць медыкі брыгады хуткай дапамогі. Абодва хлопцы былі шпіталізаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?