Канал TVP, які трансляваў шоу, фінансуе кіруючая партыя PiS («Права і справядлівасць», вядомая негатыўным стаўленнем да ЛГБТ-супольнасці і лабіруючая гамафобныя законы).

Як сцвярджаюць медыя, арганізатары канцэрта, не ведаючы амаль нічога пра гурт Black Eyed Peas, запрасілі яго толькі таму, што ў яго назве ёсць слова, сугучнае з назвай партыі (PiS), каб дагадзіць сваім спонсарам.

З-за пазіцыі з TVP адмовілася супрацоўнічаць брытанская спявачка Мелані Сі, таму каналу тэрмінова прыйшлося шукаць замену. У выніку выступіць пагадзіліся музыкі са The Black Eyed Peas, якія падчас канцэрта выказалі падтрымку ЛГБТ-супольнасці і ўсім, хто сутыкнуўся з нянавісцю сёлета.

«Гэтую песню мы прысвячаем усім тым, хто адчуў нянавісць у гэтым годзе. Яўрэі, мы вас любім; людзі афрыканскага паходжання па ўсім свеце, мы вас любім; ЛГБТК-супольнасці, мы вас любім», — казаў са сцэны саліст гурта will.i.am.

Выступ музыкаў выклікаў гнеў польскіх кансерватыўных палітыкаў. «Гомапрапаганда на TVP за 1 мільён даляраў. Ганьба!» — напісаў дэпутат Сейма Януш Кавальскі.

«Прасоўванне ЛГБТ на TVP2. Сорам!» — абурыўся дэпутат польскага парламента ад Падкарпацця Марцін Вархал. Паводле яго слоў, «весялосць нельга выкарыстоўваць для распусты».

«І ўсё гэта ў дзень смерці Папы, які вызначыў, што гомасэксуальны шлюб супярэчыць усім культурам, якія існавалі да сённяшняга дня, і які адмаўляе ўсе традыцыі чалавецтва. Няма слоў», — сказаў ён.

Пасля выступу арганізатары канцэрта заявілі, што ўсё прайшло так, як і было задумана. Вядучы канцэрта Томаш Камель заявіў, што «ўсё было ўзгоднена на самым высокім узроўні, у тым ліку кожны элемент адзення».

Клас
48
Панылы сорам
19
Ха-ха
181
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
12