Падчас прэс-канферэнцыі Маравецкага спыталі аб допісах пра дзень народзінаў Сцяпана Бандэры на старонках афіцыйных органаў Украіны, у прыватнасці Вярхоўнай Рады.

«Да любой гераізацыі ці нават згадкі пра Бандэру мы ставімся вельмі крытычна, вельмі-вельмі негатыўна. У маёй першай гутарцы з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалём пасля таго, што адбылося, я буду казаць пра гэта вельмі і вельмі адназначна», — пракаментаваў Маравецкі.

Польскі прэм'ер таксама назваў Бандэру «ідэолагам злачынных часоў, часоў вайны», калі адбыліся «страшныя ўкраінскія злачынствы».

«Тут нельга ні ў якім разе згаджацца на нейкае паблажлівае стаўленне да тых, хто не хоча прызнаць, што той страшны генацыд быў нечым неймаверным і зрабіць поўнае выкупленне, поўнае прызнанне віны», — дадаў ён.

Фігура Сцяпана Бандэры і раней была нагодай для дыскусій у польска-ўкраінскіх адносінах. У Варшаве яго лічаць датычным да Валынскай трагедыі ліпеня 1943 года, якую ў Польшчы называюць генацыдам польскага насельніцтва, а таксама прапаганды недружалюбных адносін да Польшчы.

Клас
30
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
4