Па звестках Мінабароны РФ, загінулі 63 вайскоўцы.

ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы «ДНР» паведамляе, што прычынай удару па будынку ПТВ стала высокая актыўнасць карыстання мабільнай сувяззю вайскоўцамі.

«Папярэдне, прычынай пападання HIMARS паслужыла актыўнае выкарыстанне вайскоўцамі мабільных тэлефонаў. Праціўнік з дапамогай разведвальнага комплексу ECHELON выявіў актыўнасць сотавай сувязі і месцазнаходжанне абанентаў», — заявіў суразмоўца агенцтва.

Ва Узброеных сілах Украіны ацанілі колькасць ахвяр у 400 чалавек. 

Чытайце таксама: «Там п*ц, загінулі сотні». Навагодні візіт Яўгена Прыгожына ў морг можа быць звязаны з паспяховым ударам украінскай артылерыі па Макееўцы

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
27
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3