Лепш за ўсё літоўцы ставяцца да Польшчы: 24% рэспандэнтаў ацэньваюць гэту краіну вельмі станоўча і яшчэ 66% — хутчэй станоўча. На другім месцы — Германія (16% вельмі станоўча і 66% — хутчэй станоўча). На трэцім месцы Украіна і Вялікабрытанія: 27 на 54 і 22 на 59 працэнтаў адпаведна.

Да Беларусі вельмі негатыўна ставяцца 32% апытаных, хутчэй негатыўна — 43%. Вельмі станоўча да нашай краіны ставяцца толькі 3%, а хутчэй станоўча — 14%. Такім чынам, кепскае стаўленне да Беларусі паказалі тры чвэрці апытаных.

Адзначаецца, што літоўскія палякі аказаліся адзінай групай рэспандэнтаў, якія ацанілі Беларусь станоўча, — 53% абралі такія варыянты адказаў. 

Найгоршае стаўленне ў літоўцаў да Расіі. 64% апытаных ставяцца да гэтай краіны вельмі негатыўна, 26% — хутчэй негатыўна. 

Кітай вельмі негатыўна ацанілі 13% літоўцаў, яшчэ 44% — хутчэй негатыўна. Але ў параўнанні з мінулым даследаваннем, зробленым у лютым, стаўленне да Кітая палепшылася, а да Расіі і Беларусі — пагоршылася.

Клас
28
Панылы сорам
15
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
49
Абуральна
14