Фота: Andrew Medichini, File / AP

Фота: Andrew Medichini, File / AP

«У апошнія некалькі гадзін стан Бенедыкта XVI пагоршыўся з-за сталага ўзросту, ён знаходзіцца пад наглядам дактароў», — гаворыцца ў паведамленні Ватыкана.

Бенедыкт XVI (Ёзаф Ратцынгер) займаў пасаду Папы з 2005-га па 2013 год і пакінуў яе з-за дрэннага стану здароўя.

Гэта было толькі трэцім адрачэннем ад пасада за ўсю гісторыю каталіцкай царквы і першым за апошнія 600 гадоў. Пасля гэтага ён працягваў жыць у Ватыкане і насіў тытул папы Рымскага на пенсіі.

Напярэдадні Папа Францішак папрасіў маліцца за свайго папярэдніка, бо той цяжка хворы.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
18
Абуральна
0