Кантракт з «Аль-Насрам» заключаны на два гады, апошні месяц партугалец знаходзіўся ў статусе свабоднага агента. Паводле інфармацыі амерыканскага выдання CBS, заробак партугальца складзе 75 мільёнаў даляраў у год. А з улікам рэкламы ён можа скласці 200 мільёнаў даляраў.

«Аль-Наср» — пяты клуб у прафесійнай кар'еры Крышціяну Раналду. Партугалец выступаў за «Спортынг», «Манчэстар Юнайтэд», «Рэал Мадрыд» і «Ювентус». Прычым за МЮ ён выступаў двойчы.

«Аль-Наср» — 9-разовы чэмпіён Саудаўскай Аравіі, апошні раз выйграў тытул па выніках сезона 2018/19. Трэніруе клуб французскі спецыяліст Рудзі Гарсія. 

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1