Фота: сайт прэзідэнта Украіны

Фота: сайт прэзідэнта Украіны

«Ці пойдуць беларусы ваяваць супраць нашага народа? Мне складана сказаць. Таму што гэта залежыць ад шматлікіх фактараў, на якія мы цяпер не ўплываем. Але мы дакладна ведаем, што ніякага жадання ў беларусаў ваяваць з намі няма, мы ім нічога дрэннага не рабілі», — разважае Данілаў.

Тое, што хтосьці бачыў беларускіх вайскоўцаў у Кіеўскай вобласці вясной, ён лічыць не больш, чым чуткамі.

«Калі вы кажаце, што нехта там бачыў беларусаў, я магу сказаць, што нехта і іншапланецян бачыў. Людзей у беларускай ваеннай форме там не было. Калі б гэта было так, абавязкова былі б фатаграфіі.

Пачынаючы з 24 лютага я ўвесь час знаходжуся ў горадзе Кіеве, атрымліваў каласальны аб'ём інфармацыі ў першыя два тыдні ад велізарнай колькасці людзей, якія нам дапамагалі. Ніводнага выпадку з беларускімі вайскоўцамі не было», — кажа Данілаў.

Ён лічыць Беларусь акупаванай РФ.

«Расійскія вайскоўцы паводзяць сябе там, як у сябе дома. Калі будзе прынятае рашэнне, не дай Бог, што беларусы пачынаюць ваенныя дзеянні, тады мы будзем рэагаваць», — адказаў ён.

Клас
122
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3