Алег Давыдзенка з жонкай Наталляй Акцябрскай. Фота: сацыяльныя сеткі

Алег Давыдзенка з жонкай Наталляй Акцябрскай. Фота: сацыяльныя сеткі

Паводле знаёмых сям’і, справу супраць іх суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў за адзін дзень. Вяла працэс суддзя Алена Жуковіч. Яна палічыла, што віна Давыдзенкі і Акцябрскай па ч. 1 арт. 342 і арт. 368 даказаная, і абаіх пакарала трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю Акцябрскую затрымалі раніцай 2 лістапада. Нагодай для пераследу сужэнцаў стала фота, на якім яны стаяць з плакатам падчас пратэстаў 2020 года.

Вядома, што Давыдзенку да суда трымалі пад вартай, а па зняволенні звольнілі з Інстытута генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук Беларусі.

Алег Давыдзенка — доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Ён аўтар 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, вывеў 19 гатункаў раслін. Ён даследаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі.

Паводле калег, Алег Давыдзенка ніколі не быў захоплены кар'ерай. Яго жыццё заўсёды было падпарадкавана навуцы — даследаванням, лабараторыі.

У 2020 годзе ён быў сярод падпісантаў ліста навукоўцаў супраць гвалту ў краіне пасля выбараў і выйшаў з афіцыйнага прафсаюза.

Арыштаваныя 71-гадовы членкар Акадэміі навук і яго жонка

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
26