Фота ілюстрацыйнае
Абавязковая сертыфікацыя на гэтыя тавары дзейнічала звыш 4 гадоў, з 2018 года. Яна азначала, што гэтая тэхніка павінна адпавядаць патрабаванням энергаэфектыўнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕАЭС.
Пералік бытавой тэхнікі, для якой сертыфікацыя адменена, вялікі:
- кухонныя прыборы (халадзільнікі, маразільнікі, электрадухоўкі і электрычныя канфорачныя і варачныя панэлі, пасудамыйныя машыны, фрыцюрніцы, кававаркі, мікрахвалёўкі);
- электроніка і офісная тэхніка (тэлевізары і маніторы, хатнія кінатэатры, прынтары, сканеры, акустычныя сістэмы і ўзмацняльнікі гуку, мультымедыйныя праектары);
- пральныя машыны, некаторыя кандыцыянеры і знешнія крыніцы сілкавання, лямпы напальвання, электрычныя музычныя інструменты.
У пастанове паведамляецца, што адмена сертыфікацыі будзе падоўжаная «да асобага рашэння» Савета Міністраў.





