Калі такі ўказ будзе падпісаны, вайскоўцы атрымаюць законную магчымасць караць тых, хто здзейсніў правіннасці. Такія салдаты могуць быць ізаляваныя ў спецыяльныя памяшканні, якія па ўмовах павінны быць не горшыя, чым у астатніх вайскоўцаў.

Гаўптвахты будзе забаронена абсталяваць у сутарэннях, падвальных памяшканнях, якія не маюць вокнаў і адпаведнай вентыляцыі, розных ёмістасцях, ямах, — «за выключэннем выпадкаў, абумоўленых захаваннем жыцця вайскоўцаў», гаворыцца ў праекце ўказа.

З пачатку вайны і пасля абвяшчэння мабілізацыі СМІ шмат разоў распавядалі, што салдат, якія адмаўляюцца браць удзел у баявых дзеяннях, ізалявалі, трымалі ва ўмовах, блізкіх да турэмных, збівалі і катавалі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7