Як распавялі ў сталічнай ДАІ, хуткая дапамога рухалася па вуліцы Адзінцова з боку вуліцы Якубоўскага ў напрамку вуліцы Скрыпнікава з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. На скрыжаванні з вуліцай Лабанка кіроўца паехаў на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з Volvo, які ехаў на зялёны.

У выніку сутыкнення аўтамабіль хуткай дапамогі перакуліўся на бок. На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1