Вядома, што Хрысціна Рыхтэр 10 гадоў практыкуе права, і ў апошнія гады працуе не толькі з нацыянальнымі, але і з міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека. З сярэдзіны 2021 года яна працуе ў Офісе. Дзякуючы працы ў тым ліку Хрысціны Рыхтэр, беларусы, якія пераехалі пасля пачатку вайны ў Польшчу з Украіны і Беларусі, маюць менш праблем і затрымак пры афармленні свайго знаходжання. Таксама яна каардынавала альтэрнатыўны даклад па выкананні Рэспублікай Беларусь мэт устойлівага развіцця ААН.

На новай пазіцыі дарадцы па прававых пытаннях Хрысціна Рыхтэр перш за ўсё працягне каардынацыю работы па прыцягненні асоб, адказных за парушэнне правоў чалавека з выкарыстаннем інструментаў універсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных механізмаў у супрацоўніцтве з Аб'яднаным пераходным кабінетам і прававой Радай. Яна будзе абараняць інтарэсы беларусаў і сумесна з прававой Радай займацца юрыдычным бокам дакументаў для транзітнага перыяду, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Чым яшчэ будзе займацца Хрысціна Рыхтэр:

— фарміраваць стратэгію работы па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай;

— разам з іншымі юрыстамі і арганізацыямі займацца падрыхтоўкай нарматыўных прававых дакументаў для транзітнага перыяду ў сферах пераходнай справядлівасці, рэабілітацыі асоб, якія падвергліся пераследу па палітычных матывах;

— удзельнічаць у падрыхтоўцы спецыяльнага даклада па праблемах беларусаў у эміграцыі ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы;

— працаваць разам з беларускай праваабарончай супольнасцю для дасягнення мэт па прасоўванні і абароне правоў чалавека.

Клас
14
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0