Яго прызналі вінаватым і адправілі ў калонію, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага Суда.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны дзейнічаў у складзе арганізаванай групы. Ахвярай стаў пажылы жыхар Мінска, якога пераканалі, што яго сваяк учыніў ДТЗ, і цяпер для аплаты лячэння пацярпелага, і каб сваяк пазбег крымінальнай адказнасці, патрэбныя грошы. Абвінавачаны прыехаў да пацярпелага дадому, той аддаў яму 24 500 даляраў і рэчы для сваяка. Сумарная шкода склала 63 785 рублёў.

Пасля гэтага мужчына паехаў у Баранавічы і пакінуў грошы ў тайніку, забраўшы сваю долю.

Яму было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле аб махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Суд прызнаў фігуранта вінаватым. Яму прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 9 600 рублёў. Таксама з яго спагнаная шкода, нанесеная пацярпеламу, у памеры 65 688 рублёў. Акрамя таго, у лік кампенсацыі маёмасці ў абвінавачанага канфіскавалі мабільны тэлефон.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0