Абвінавачанне па абодвух артыкулах было выстаўлена за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў. Вядома, што напісаў іх Андрэй у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.
28 снежня Вярхоўны Суд у асобе суддзі Ігара Любавіцкага, які выносіў прысуд былому прэтэндэнту на прэзідэнцкіх выбарах Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Віктару Бабарыку, пакінуў прысуд Сачэўку без зменаў, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.