Пры гэтым праваабаронцы кажуць, што насамрэч пакаранне пагражае нашмат большай колькасці ўдзельнікаў пратэстаў, аднак іх сем'і не расказваюць пра гэта, бо асцерагаюцца ўладаў.

У снежні пасля паказальных судоў ужо было пакарана двое маладых іранцаў — Махсен Шэкары і Маджыдрэза Рахнавард. Рэвалюцыйны суд прызнаў іх вінаватымі ў «вайне супраць Алаха», што з'яўляецца парушэннем вельмі расплывістага закона аб нацыянальнай бяспецы.

У Іране вось ужо больш за сто дзён працягваюцца пратэсты супраць рэлігійнага дыктату ўладаў, падставай для якіх паслужыла смерць маладой іранкі Махсі Аміні. Яна была затрыманая ў Тэгеране паліцыяй нораваў за парушэнне ісламскага дрэс-коду 18 верасня, ёй стала дрэнна ў паліцэйскім участку, дзяўчына трапіла ў кому і неўзабаве памерла.

Гэтыя акцыі пратэсту ўлады паспрабавалі прадставіць як бунт, арганізаваны звонку, і сталі ўжываць зброю. У выніку, па даных IHR, у Іране загінула ўжо, прынамсі, 64 дзіцяці і 34 жанчыны.

У дакладзе праваабаронцаў, апублікаваным у аўторак, названыя імёны ста чалавек, якім ужо вынесеныя або хутка будуць абвешчаныя смяротныя прысуды, пра што паведамілі альбо самі ўлады, альбо сваякі падсудных ці журналісты.

У дакладзе адзначаецца, што ўсе падабаронныя былі пазбаўленыя права доступу да адвакатаў, належнай прававой працэдуры і справядлівага судовага разбору.

«У тых выпадках, калі ім удавалася выйсці на сувязь або калі падрабязнасці іх спраў былі паведамленыя сукамернікамі ці праваабаронцамі, усе гэтыя людзі падвяргаліся фізічным і псіхалагічным катаванням з мэтай выбіць з іх ілжывыя прызнальныя паказанні», — сцвярджае IHR.

Махамад Габадла  

Махамад Габадла

Сярод тых, каму пагражае пакаранне, аказаўся і 22-гадовы Махамад Габадла: у суботу Вярхоўны суд пакінуў у сіле вынесены яму смяротны прысуд. Яго таксама асудзілі за «вайну супраць Алаха» пасля таго, як падчас вераснёўскіх пратэстаў у Тэгеране ён заехаў на машыне ў групу паліцэйскіх, задушыўшы аднаго з іх.

Па словах яго маці, Махамад пакутуе ад біпалярнага расстройства, а на сесію суда не быў дапушчаны абраны ім адвакат.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выказала асцярогі, што Габадлу маглі катаваць ці дрэнна абыходзіцца з ім, пра што можа сведчыць медыцынскае заключэнне, у якім адзначаны раны і сінякі на руках, локцях і лапатцы.

Настаўніцы курдскай мовы і праваабаронцы Махган Кавусі былі выстаўленыя абвінавачванні ў «сусветнай карупцыі». У пачатку судовага працэсу пракурор заявіў, што Кавусі «сваімі пастамі ў сацсетках правакавала людзей на распусту», і цяпер ёй, як і пяці іншым жанчынам, можа пагражаць найвышэйшая мера.

«Абвяшчаючы смяротныя прысуды і прыводзячы некаторыя з іх у выкананне, улады хочуць прымусіць людзей разысціся па дамах», — заявіў журналістам дырэктар IHR Махмуд Аміры Магадам. Па яго словах, гэта зрабіла пэўны эфект, але ў цэлым назіраецца яшчэ большая жорсткасць у адносінах да ўладаў.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
19