30 лістапада дэпутаты гарадской рады Адэсы прагаласавалі за дэмантаж і перанос помніка Кацярыне II і яе паплечнікам (помнік заснавальнікам Адэсы), а таксама манумента Сувораву. У пачатку лістапада за перанос помніка прагаласавалі жыхары горада.

Кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Марчанка ў ноч на чацвер падзякаваў жыхарам Адэсы, якія выказалі сваю пазіцыю ў адносінах да расійскай імперскай спадчыны.

«Сёння адбылася сапраўды гістарычная падзея. Нарэшце, помнік расійскай імператрыцы Кацярыне ў Адэсе быў дэмантаваны», — напісаў Марчанка.

Пасля нападу Расіі на Украіну ўкраінскія гарады пачалі актыўна пазбаўляцца не толькі ад савецкіх назваў і помнікаў, што яны рабілі ў даваенныя гады, але і наогул ад назваў і помнікаў, звязаных з Расіяй.

Помнік імператрыцы Кацярыне II, распараджэннем якой у 1794 годзе была заснавана Адэса, і яе паплечнікам быў пастаўлены ў 1900 годзе па праекце архітэктара Юрыя Дзмітрыенкі, а пасля рэвалюцыі, у 1920 годзе, дэмантаваны. Яго аднавілі толькі ў 2007 годзе.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1