«Не… Не… не! Гэта не скрадзены акупантамі янот з Херсона! Гэта янот з Данбаса, дзе нашы ратавальнікі дапамагаюць эвакуявацца ў больш бяспечныя рэгіёны Украіны не толькі мірным грамадзянам, але і пухнацікам», — падпісалі ратавальнікі фота.
Янот стаў папулярнай і сімвалічнай ва Украіне (і не толькі) жывёлінай пасля таго, як расійскія акупанты, вымушана адступаючы з украінскага Херсона, вывезлі адтуль разам з іншай нарабаванай маёмасцю і гадаванца з мясцовага заапарка. Гэты задакументаваны выпадак стаў шырокавядомы і паслужыў крыніцай для шматлікіх мемаў.
Чытайце таксама:
Па расійскім ТБ паказалі рэпартаж пра скрадзенага з херсонскага заапарка янота
З'явілася відэа, як расіяне скралі янота і іншых жывёл з заапарка ў Херсоне
У Херсоне расейцы скралі янота з заапарка. Твітар выбухнуў





