Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

У дыетолагаў тлумачэнне гэтай з’явы даволі простае. Ноччу наш арганізм працуе і спальвае калорыі, гэта дае яму магчымасць забяспечваць такія працэсы, як дыханне ці потавыдзяленне. А гэтыя працэсы могуць выклікаць лёгкае абязводжванне арганізма.

Калі вы не вячэраеце, ды яшчэ і наведваеце ноччу прыбіральню, то гэта спрыяе памяншэнню вагі. Больш за тое, ніжэйшая вага раніцай можа быць звязана з добрай трэніроўкай напярэдадні ўвечары, і нават працягласць сну ўплывае на тое, колькі вы будзеце важыць раніцай.

Калі ж вы раніцай важыце нечакана шмат, гэта можа быць выклікана ўжываннем цвёрдай ежы звечара, а таксама затрымкай вадкасці ў арганізме. Вось некалькі спосабаў папярэдзіць гэта:

  • памятайце пра збалансаванае харчаванне, багатае на садавіну і гародніну;
  • піце шмат вады, а яшчэ настой крапівы, хвашчу і дзьмухаўца;
  • ужывайце менш солі і цукру;
  • пазбягайце фаст-фуду і апрацаваных харчовых прадуктаў;
  • забудзьце пра стымулюючыя рэчывы, асабліва пра алкаголь;
  • не забывайце рэгулярна займацца спортам;
  • дайце свайму целу час адпачыць.

У жанчын вага можа мяняцца асабліва значна, бо перад менструацыяй у іх целе мяняецца ўзровень гармонаў, што можа выклікаць затрымку вадкасці. У гэты час жанчыны з большай імавернасцю цягнуцца па нездаровую ежу і шакалад. Такія змены вагі могуць працягвацца да пяці дзён пасля пачатку менструацыі.

Калі вы пачынаеце кожны дзень з узважванняў, то лепей пазбаўцеся гэтай звычкі. Дыетолагі лічаць, што гэта рабіць не варта. Чаму? Бо такім чынам можна развіць залежнасць ад сваёй вагі.

Будзе лепш, калі вы станеце правяраць вагу раз на тыдзень. Рабіце гэта больш-менш у той самы час. Так вынік будзе найбольш дакладным.

Як і калі трэба ўзважвацца? Вось што варта ведаць

«Каб не курыла і была без татуіровак». Мінчук шукае жонку праз аб'явы на слупах

«Пры гэтым спортам не займалася». Беларусы, якія раней важылі больш за 100 кілаграмаў, расказалі, як худзелі

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3