Як паведаміў тэлеканал «Беларусь 1», праваахоўнікі ўстанавілі, што замежныя фармкампаніі праз свае прадстаўніцтвы заключаюць дагаворы падраду з беларускімі дактарамі на чытанне лекцый за грашовае ўзнагароджанне. Фактычна гаворка ідзе аб рэкамендацыях пацыентам выкарыстоўваць пэўныя прэпараты. Сума незаконнага ўзнагароджання па выяўленых фактах ацэньваецца ў 1,33 млн рублёў.

Па даных начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Ігара Грэйбы, у дачыненні да работнікаў прадстаўніцтваў замежных кампаній з Румыніі і Швейцарыі заведзена дзевяць крымінальных спраў па фактах перадачы 62 медработнікам незаконных узнагароджанняў больш чым на 400 тысяч рублёў.

З улікам выяўленых схем прасоўвання замежных прэпаратаў Генпракуратура і Міністэрства аховы здароўя распрацоўваюць меры процідзеяння.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч лічыць, што варта забараніць усе іншыя адукацыйныя мерапрыемствы з удзелам лекараў, акрамя міжнародна-практычных канферэнцый ВНУ, паколькі «пад выглядам асветніцкай дзейнасці рабілася незаконная аплата за прасоўванне медыцынскіх тавараў».

Астатнія асабістыя кантакты з замежнымі прадстаўніцтвамі будуць зведзены на нішто, пакуль мы не выпрацуем, можа быць, нейкія новыя кодэксы сумесна з МУС і Генпракуратурай», — сказаў міністр.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1