Каб не заледзянець на марозе, чакаючы такі бліскучы аўтобус, можаце адсочваць рух упрыгожаных транспартных сродкаў. Гэтая функцыя даступная ў мабільным дадатку «Transport BY», які адсочвае рух грамадскага транспарту анлайн. Наземны транспарт, упрыгожаны да святаў, адзначаны там сімвалам у выглядзе навагодняга шара. На анлайн-карце такія аўтобусы, тралейбусы і трамваі будуць паказаныя да студзеня, пакуль не зменяць дызайн.

«Святочна ўпрыгожаны транспарт з'явіўся ў сталіцы напярэдадні Калядаў і Новага года, і мы вырашылі, што многім людзям будзе цікава пракаціцца або сфатаграфавацца ў ім. Каб не даводзілася чакаць на аўтобусным прыпынку, у дадатку мы асобна вылучылі такія аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Яны штодня курсіруюць па ўсім горадзе», — распавёў распрацоўшчык Станіслаў Прыдыбайла.

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1