«Сёння дырэктар музея (кіраўнік дзяржаўнага запаведніка «Кіева-Пячэрская Лаўра», які валодае памяшканнямі лаўры) паведаміў нам пра тое, што мы можам служыць апошні раз 31 снежня, а ўжо на наступны дзень мы не маем права пераходзіць парог Трапезнага і Успенскага сабораў», — сказаў мітрапаліт.

Неназваная крыніца выдання ва ўкраінскай уладзе пацвердзіла, што пасля заканчэння арэнды храмаў прадстаўнікоў УПЦ МП могуць туды не пусціць. Тэрмін арэнды заканчваецца ў снежні.

Незадоўга да гэтага Уладзімір Зяленскі заявіў, што ва Украіне плануюць забараніць дзейнасць рэлігійных арганізацый, звязаных з Расіяй. У Вярхоўнай радзе знаходзіцца законапраект, які прадугледжвае забарону дзейнасці УПЦ ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?